You are viewing [info]ta_ta_aht's journal

Previous 10

May. 14th, 2012

черно-белый мир

Сегодня у меня праздник :)

Сегодня день рождения моего Учителя - Владимира Мацкевича!

С первого заочного знакомства в 1997 и по сей день - этой человек для меня большая и увлекательная загадка, разгадывая которую, я надеюсь :), я понемногу развиваюсь. 

В прошлом году пыталась написать "про Учителя", но думаю, что пока я не знаю ничего лучшего "об Учителях", чем текст самого Мацкевича:

Сага об учителях

Текст написан как одно из примечаний к статье «Не думайте о рыжем и слепом утконосе», 2001 г., затем публиковался отдельно

Учителя – тема, на мой взгляд, важнейшая, именно сегодня, именно для беларусской философской молодежи. Вообще, это один из самых захватывающих сюжетов мировой литературы – поиск и обретение учителя. Это история Симона-Петра и Матфея. Это путь Диогена из Синопы в Афины. Это путь Страдивари в Кремону к мастеру Амати, Резерфорда из Новой Зеландии в Кавендишскую лабораторию, автопробеги Кастанеды в Сонору к Дону Хуану. Ученика неумолимо влечет к учителю, как угря из Саргасова моря в Нарач.


Read more... )

May. 4th, 2012

черно-белый мир

(no subject)

А ведь академические свободы, как  механизм регулирования деятельности и отношений, "растут" совсем не от идеи прав человека и обеспечивают, охраняют, заботятся не о человеке, а о истине. В каком-то смысле они даже противостоят  и при воплощении могут входит в противоречие с правами человека ....

May. 3rd, 2012

черно-белый мир

Современный мир я называю «жидкой современностью» (liquid modernity)

" ... Я не думаю, что переживания, которые мы сейчас испытываем, правильно описывать как конец света. Это не конец света. Это завершение одного мира и переход в другой. Единственное, что усугубляет наше чувство растерянности – это страх перед новым миром, о котором мы не имеем ни малейшего понятия. Нет модели, к которой мы бы сознательно стремились. Новый мир возникает по частям, по кусочкам, и каждый кусочек – это своего рода опыт, эксперимент, который мы вынуждены ставить. Мы не знаем, какой из них окажется надежным. Нет ясной дороги, нет карты этой дороги, так что мы не можем отмечать, как много мы уже прошли, и сколько еще осталось. Поэтому нам приходится жить от одного момента к другому...."
Это Бауман о "конце света". Интересно, что его рассуждения очень близки с тем, что я недавно на методологическом семинаре пыталась донести, развивая идею "человеческих качеств" Печчеи. Правда, Бауман рассуждает об этом скорее как о некоторой ситуации, которая может пройти (я так поняла) или например захватила не все сферы. Я же говорила о том, что это итог развития Человека и это состояние - неизбежно открытое будущее, где все зависит от действий человека - вызов для современного человека, его способности, прежде всего к мышлению, к тому, что задает будущее, и  конечно. к ответственности. Это состояние, в котором пребывает всегда игрок - когда ты не знаешь, что впереди, и итог игры - результат твоих и чужих действий.


"... Таким образом, мы не знаем, куда мы идем. Мы догадываемся, но нам свойственно часто ошибаться в своих ожиданиях. Мы — творцы всякого рода — работаем без какой-то гарантии успеха. Нет таких твердых правил, которые можно изучить наизусть. Наш успех зависит от веры в собственные силы. Единственное исключение, к нашему счастью, – академическая сфера. Тут остались правила, и при создании научной работы вы знаете, по каким критериям вас будут оценивать. А вот художникам не так повезло. В их сфере все, как говорится, «вилами по воде писано»...." Думаю и академическая сфера - полиподходная, ориентированная на разные рациональности уже не исключение.

Источник: <a href="http://society.lb.ua/culture/2012/04/19/146824_zigmunt_bauman_konets_sveta-.html">http://society.lb.ua/culture/2012/04/19/146824_zigmunt_bauman_konets_sveta-.html</a>


"...Мы потеряли уверенность. Мы движемся куда-то вперед, где нет финишной ленты, мы не знаем, куда мы бежим и когда нам нужно будет остановиться, чтобы успеть осознать свои достижения и воспользоваться ими. Парадокс в том, что чем менее мы уверены в будущем, тем больше предпринимаем действий, но их количество не влияет на наше ощущение растерянности. Двигаться вперед без чувства уверенности – очень трудное искусство, которому мы должны научиться...."

"...За последние 50 лет в той части мира, где мы с вами живем, происходит то, что можно назвать «индивидуализацией». Центр тяжести переносится на индивидуального человека, он начинает выполнять те функции и решать те задачи, которые ранее лежали в сфере действия коллективных органов...".

Источник: <a href="http://society.lb.ua/culture/2012/04/19/146824_zigmunt_bauman_konets_sveta-.html">http://society.lb.ua/culture/2012/04/19/146824_zigmunt_bauman_konets_sveta-.html</a>



Источник: <a href="http://society.lb.ua/culture/2012/04/19/146824_zigmunt_bauman_konets_sveta-.html">http://society.lb.ua/culture/2012/04/19/146824_zigmunt_bauman_konets_sveta-.html</a>

Apr. 26th, 2012

черно-белый мир

Галоўная акадэмічная падзея года

Галоўная акадэмічная падзея года:

Другі Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі

28-30 верасня, 2012

Паважанае спадарства,

Кансорцыум беларускіх і літоўскіх арганізацый пад эгідай Універсітэта Вітаўта Вялікага (Літва) і Інстытута “Палітычная сфера” (Беларусь) аб’яўляе пра збор індывідуальных заявак для ўдзелу ў Другім Міжнародным Кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які мае адбыцца 28-30 верасня 2012 года (Коўна, Літва).

У мерапрыемстве плануецца ўдзел каля двухсот спецыялістаў з розных краін свету, якія займаюцца даследаваннем Беларусі і рэгіёну Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Кангрэс прадугледжвае ўдзел даследчыкаў у галінах сацыяльных і гуманітарных навук. Акрамя гэтага, у межах Кангрэса плануецца абмеркаванне праблем рэгіянальнага развіцця, стасункаў Беларусі з іншымі краінамі і арганізацыя актуальных навуковых і грамадскіх дыскусій. Папярэднюю тэматычную структуру Кангрэса і дысцыплінарныя прыярытэты глядзіце ніжэй.


Read more... )

черно-белый мир

(no subject)

Apr. 20th, 2012

черно-белый мир

(no subject)


Фота: Глеб ЛАБАДЗЕНКА

Ужо 15 год Улад Вялічка займаецца праблемай стварэння ў Беларусі грамадзянскай супольнасці. Грамадзянская супольнасць – гэта людзі, якім “не ўсё роўна”, якія хочуць самі ўплываць на сваё жыццё, ствараць новае, вырашаць праблемы. Праўда, нетыповы вобраз беларуса? Зусім не пасуе да штучнага стэрэатыпа, навязанага нам: беларус абыякавы, памяркоўны, пасіўны… Ясна, што такім народам кіраваць прасцей! Тым часам Улад Вялічка не проста махае рукамі з крыкамі “у Еўропу, у Еўропу!” – а вельмі цвяроза глядзіць на рэчы і ацэньвае сітуацыю.

Apr. 11th, 2012

черно-белый мир

(no subject)


Унікальнасць тыражаванага

Асноўны тэзіс лекцыі: “Толькі тыражаванае ўнікальна. Толькі тое, што актуальна ці патэнцыйна тыражавана,што  распачынае тыражную серыю ці завяршае яе, з’яўляецца ўнікальным. Нетыражаванае – выпадае з камунікацыі.”


План лекцыі:

Уводзіны:

“Кепскае тыражаванне”

Вальтэр Бэньямін пра сакральнасць і аўру, што знікае падчас тыражу.

Нязгода. Асноўны тэзіс пра ўнікальнасць тыражаванага.

1.     Серыі і маскі; пачатак і завяршэнне

Тыражныя героі:  Шэрлак Холмс, Беласнежка, Дракула, Шрэк, Бэтмэн, Зора, Санта, валацуга Чарлі, Папялушка, Фрэдзі Кругер; Баязлівец, Ёлупень і Хаджалы, Несцерка.

Фаўст.

Дон Кіхот.

Гамлет.

2.     Гісторыі і сюжэты.

Ад Эраса й Псіхеі да “Прыгажуні й пачвары”

Фальклёр.

Формулы гісторый. Жанры. Доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя матрыцы.

Архетыпы.

3.     Тыражаванасць аўтарскага і ягоныя інстытуты: крытыка, школа, гандаль

З’яўленне аўтара.

Гульні рамантыкаў.

Біяграфія, як двайнік. (Чалавек – як знітаваны “тыражом” з бацькамі, нашчадкамі – і сацыяльнымі ралямі).

Інстытуты:

Школьныя праграмы.

Акадэмічная крытыка.

Гандаль.

Суполкі заўзятараў.

Феномен “культавых” твораў.

4.     Трохкутнік тыражавання

Аўтар-чытач-крытыка (улада; гандаль)

Пераклады.

Біялагічныя матрыцы: ДНК (тыражаваны арыгінал) – мРНК (пасярэднік) – тРНК+рРНК (друкавальны апарат)

Абавязковасць трох матрыцаў

5.     Зло: вірусная хвароба камунікацый

Прырода вірусаў.

Адсутнасць поўнага набору матрыцаў.

Паразітарнасць (адной матрыцы).

Хлусня. Таталітарызм як памылка камунікацыі.

6.     Сапраўднасць тыражаванага

Сапраўднасць праз:

А) доўгатэрміновасць матрыцаў – насуперак кароткатэрміновасці – віртуальнасці;

Б) Паўнаты тыражавання: усе матрыцы; за кошт чаго тыражуецца.

7.     Сакральнасць тыражаванага

Манускрыпты й друкаванне Новага Запавету.

Дары Духа Святога (Адзін Дух, але розныя..)

Унікальнасць: Езус Хрыстус.

Альфа і Амэга; пачатак і завяршэнне. Ад мінуўшчыны – да прышлага й вечнасці.

Крыжовая ахвяра.

Эўхарыстыя.

Адвечны Логас.

Іпастасі. Тройца.

Чалавек – вобраз і падабенства Божае.

Apr. 9th, 2012

черно-белый мир

(no subject)

Лятучы Універсітэт аб’яўляе

Новы семінарскі курс:

Тэкстуальная крытыка і канон Новага запавету

Выкладчык: доктар багаслоўя ( PhD, STD ) Ірына Дубянецкая

Бібліі - фундамэнтальны культуратворчы  тэкст.  Гэта корпус тэкстаў нашае цывілізацыі, на інтэрпрэтацыях якога ўзьнікалі й узьнікаюць шматлікія духоўныя, інтэлектуальныя ды грамадзкія інстытуцыі, школы й традыцыі і які, аднак, не спыняе ўражваць і натхняць усё новыя пакаленьні дасьледчыкаў.

Навука і мастацтва інтэрпрэтацыі тэкстаў Бібліі, праца з імі – ёсць сапраўдны унёсак у развіццё нацыянальнай і агульнай чалавечай культуры і мыслення. Але, што трэбы ведаць, якімі метадамі і валодаць, каб сёння працаваць с тэкстамі Бібліі?

Прапанаваны курс знаёміць з базавымі прынцыпамі тэкстуальнай крытыкі і гісторыяй фармавання канону Новага запавету.  Але ня толькі знаёміць.  Засваенне першасных ведаў пра працу з тэкстамі Новага запавету будзе адразу спалучацца с спробамі першых крокі ў бібліістыке, у развіцці беларускіх веды ў гэтай сферы.

Курс арынтаваны на актыўную самастойную – індывідуальную і групавую  - працу удзельнікаў  па даследванню пытанняў, звязаных з фамаваннем канону Новага запавету, праблем  тэкстуальнай крытыкі. Плануецца, што удзельнікі ня толькі атрымаюць веды, але зробяць свой унёсак у развіццё беларускай думкі і культуры.

Курс разлічаны на 10 заняткаў (па пятніцах). Пачатак 20 красавіка, у 18.30.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе зацікаўленныя

Для ўдзелу ў курсе неабходна даслаць ліст ( да 16 красавіка) на адрас flyuniby@gmail.com  з наступнай інфармацыяй:
• прозвішча і імя ўдзельніка,
• месца працы ці навучання,
• ці былі Вы удзельнікам курсаў Ірыны Дубянецкай раней,
• кантактныя тэлефоны і e-mail.

17 красавіка ўсе  ўдзельнікі атрымаюць дадатковую інфармацыю пра месца правядзення заняткаў

Mar. 21st, 2012

черно-белый мир

URBI ET ORBY - Ірына Дубянецкая


Інтэрв'ю з Глебам Лабадзенка
....Ірына Дубянецкая – доктар філасофіі і адзіны ў Беларусі свецкі доктар сакральнай тэалогіі. Навучалася ў Брытаніі і Бельгіі, але жыла і жыве тут, бо яе мара – беларуская Біблія.

На беларускай мове ёсць тры поўныя пераклады Бібліі і шмат няпоўных, тым не менш у назве лекцыі спадарыня Ірына правакуе, сцвярджаючы, што Беларусь жыве 1000 гадоў без Бібліі. Як так?

Вельмі важна паглядзець, што ёсць перакладам Бібліі. Пераклад з чаго і куды? Пераклад тэксту звычайна робіцца з арыгінала на нейкую жывую літаратурную мову. На сучаснай беларускай мове няма ніводнага перакладу, зробленага з арыгінальных біблейскіх моваў – яўрэйскай, арамейскай, грэцкай....
 
.....Суседзі нашыя парупіліся, каб займець сабе Біблію, перакладзеную з арыгінальных моваў. Нямецкі і англійскі варыянты – гэта часы Рэфармацыі. Расійскі – гэта ХІХ стагоддзе, бо там заўжды ўсе працэсы адбываліся нашмат пазней, чым у Еўропе. Але расійскі пераклад Бібліі фактычна сфармаваў расійкую літаратурную мову, зафіксаваў яе. Так было і ў англійскай і нямецкай мовах свайго часу. Чаму так адбываецца, што Біблія фармуе літаратурныя мовы? Таму што аб’ём і разнастайнасць біблійных тэкстаў такая, што лексічна і граматычна ахоплівае ўсе пласты мовы, гэтага робіцца дастаткова, каб працягваць далей пісаць у тым жа лінгвістычным полі. І калі б у нашаніўскія часы ў пачатку ХХ стагоддзя былі кінутыя сілы, каб зрабіць годны пераклад Бібліі на беларускую мову, мы б цяпер не мелі той сітуацыі, якую маем: адзін варыянт мовы, другі, трэці…

Mar. 6th, 2012

черно-белый мир

(no subject)


“Жыло-было слова такое: modus. Значыла яно: «спосаб», «мера», «рытм». Часам Чалавечая Думка выкарыстоўвала яго ў форме modo, і тады звязвалася яно са значэннем «цяпер», «зараз жа», што, было пэўнай нечаканасцю для гэтага слова. З цягам часу загадана было слову стаць modernus, што бянтэжыла яго, але яшчэ не пагражала ягонай тоеснасці. Захаваць тоеснасць, хоць і з горам папалам, удалося і наступным разам, калі Чалавечая Думка перарабіла яго ў modernismus. Аднак, калі неўзабаве было запатрабавана ад слова стацца postmodernismus, пачаўся сур'ёзны і драматычны крызіс ягонай тоеснасці…

Але на гэтым не скончыліся ўсе выпрабаванні нашага слова. Амаль увадначас з'явілася запатрабаванне на новую ідэю, і слова было перароблена наafterpostmodernism. Трэба чакаць, што неўзабаве Чалавечая Думка, не задумваючыся, выдасць новы дэкрэт: патрэбны antiafterpostmodernism!”

Гэтая “байка пра слова”, на думку філосафа Пятра Рудкоўскага, ілюструе пэўную моду філасафавання, якая з 90-ых гадоў запанавала ў інтэлектуальных асяродках Беларусі, - моду, у аснову якой пакладзена тэхніка канструявання шматпавярховых абстракцый. Філасофская рэфлексія у Беларусі нярэдка явіцца беспрадметнай, эзатэрычнай, зацыкленай вакол канцэпту мадэрн vs постмадэрн, адчужанай ад класічнага філасафавання, у аснову якой пакладзены аналіз - крытыка - аргументацыя. Паколькі згаданая мода філасафавання схільная апраўдвацца спасылкай на сваю "актуальнасць", паколькі шмат энергіі губляецца на беспрадметную дыскусію, што ёсць актуальным і неактуальным, паколькі такая мода і такая дыскусія прывяла да занядбання ўласна філасофскіх даследаванняў, “нямодны”філосаф мае намер выступіць супраць "актуальнасці" філасофіі і прамовіць“Гораду і Свету” слова ў абарону "анахранічнай", "неактуальнай" філасофіі.

Лекцыя філосафа Пятра Рудкоўскага “Слова ў абарону “неактуальнай” філасофіі” адбудзеццца 9 сакавіка ў Галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37а). Пачатак а 18.30. Уваход вольны!

Previous 10