?

Log in

No account? Create an account
черно-белый мир

Cустрэча з настаўнікам


1997 год. У кнігарне я набыла шэранькую, невялічкую кніжку, на вокладцы якой быў ужо афіцыйна скасаваны, але яшчэ не выгнаны з кнігарняў і іншых месцаў бел-чырвона-белы сцяг (тры паласы, уздоўж вокладкі). Кніга мела назву “Беларуская демократия вопреки очевидности, аўтар – Уладзімер Мацкевіч.
Кніга мне спадабалася. Цікава, трапна і сістэматычна выкладзена сітуація беларускіх парламенскіх выбараў.  Праўду казаць,   галоўнага я тады не заўважыла і не зразумела. Не стала разбірацца с тяжкімі “першымі” уводзінамі, дзе распавядалася пра метадалагічны падмурак і падыход. Заўважыла, але не надала неабходнай увагі метаду даследвання і пазыціі аўтара. Але і сам аўтар даваў ідульгенцыю, кажучы “няхай кожны чытае тыя уводзіны, якія яму зразумелыя і патрэбны”. Абцяжарваць сябе разуменнем я не стала. Між іншым гэтыя успаміны, пра тое як я чытала гэтую кнігу, заўсёды прыходзяць калі зараз мы выдаем новую кнігу, ці проста даводзім вынікі сваіх даследванняў, ці разважанняў. Тады я проста прыстасавала тое што прачытала да сваіх наяўных ведаў і ўяўленняў пра сутнасць веды, яе магчымасці. А ўсе незразумелае пакінула как выкрутасы аўтара.
Але кніга спадабалася і я нават вырашыла працытаваць нешта з яе, калі працавала над заяўкай на нейкі даследчы праект. Гэтая цытата вельмі здівіла аднаго з паважаных беларускіх навукоўцаў, які параіў мне замяніць яе на нешта падобнае па зместу, але не беларускага, нікому невядомага аўтара, бяз ступеняў і статуса, а каго-небудзь з прызнаных заходніх аўтарытэтаў у палітычнай навуце. Тады, да свайго сораму, я палічыла гэтую параду вартай. Праэкт той так і не спраўдзіўся.
Апроч зместа, які мяне зацікавіў, было ў гэтаў кніжке яшчэ адна рэч, якая не давала мне спакою нейкі час. Гэта было ўзгадванне пра нейкую ці-то установу, ці-то аб’яднанне – Агенцыю гуманітарных тэхналогіяў. Тады, яшчэ нядаўна скончыўшы універсітэт, я цікавілася магчымымі месцамі, дзе былоб цікава працаваць. Інстытут сацыялогіі, куды я ўжо ўладкавалася, не здаваўся мне гэткім месцам (праўда я прапрацавала пасля гэтага там яшчэ 10 год). Як той алкаш з анекдота, які салодка і мройна кажа “йогурт”, а потым купляе гарэлкі, я нейкі час фантазіравала пра тое, што гэтая установа робіць, як там магчыма працаваць сацыёлагу, але так і не дайшла, каб пацікавіцца і пазнаёміцца бліжэй.
Наступным разам я сустрэла Мацкевіча ужо напрыканцы 2001 года. Тады філасоўскі семінар “Беларускае мысленне: канон, кантэкст, генэзіс, перспектывы”, якой ладзілі Ігар Бабкоў і Уладзімер Абушенка стаў праводзіцца ў будынку, дзе месціліся інстытут філасофіі і наш інстытут сацыялогіі. Насамрэч у той час я вельмі мала была ўключана ў інтэлектульнае і філасоўскае жыцце Мінска і сэмінар так і застаўся б для мяне па-за інтарэсу, калі б адзін зя яго наведвальнікаў і мой сябра не распавеў пра яго і ягоных удзельнікай. Сярод названых іменаў было няшмат вядомых, але два выклікаці зацікаўленнасць – Валянцін Акудовіч і Уладзімер Мацкевіч. На іх і пайшла “паглядзець”. Інтарэс да апошняга был тым большым, што апроч колькі гадоў назад прачытанай кніжкі, я пабачыла яшчэ не выданный, але даволі шырока чытаны тэкст, які ў той час зваўся яшчэ “Пра яйца” (потым “Вызываючае маўчанне”). Тэкст быў дзіўным: саркастычна-іранічным, але і ў той жа час там чыталася нейкая вельмі цэласная і мала зразумелая мне жыццевая пазыцыя, якая сумяшчала  хрысціянскія пастулаты, з рацыянальным падмуркам і мысленнем, як каштоўнасцю, пакладзенымі на вырашэнне палітычных праблемаў страны. Тады гэта здавалася нейкім вычварэнскім кактэйлем, сумяшчаючым рэчы, якія адна адну цалкам выключаюць. Але ж гэты кактэйль адкрываў для мяне нешта такое   новае. Не ў сэнсе ведаў (ці то эмпірічных, ці то тэарэтычных), а ў нейкім антрапалагічным сэнсе. Дагэтуль я не бачыла людзей, якія б ТАК ставіліся да мыслення і да краіны, якія б ТАК звязвалі мысленне і краіну с сабой, сваей асобай, сваім лёсам і жыццем. Напэўна адносна краіны, культуры і мовы – гэта яшчэ можна было б пабачыць у беларускім асяродку. Але мысленне, якое успрымаецца не толькі як прафессія, ці нават лад жыцця, а як прызванне, як свая справа. Праўда, гэта трошкі пазней я стала гэта так разумець, а напрыканцы 2001 мне былі неразуменне і цікавасць, жаданне паглядзець на гэтага Мацкевіча. І я паглядзела. Уражанні былі дзіўныя.
Зараз даволі цяжка дакладна прыгадаць, што я тады думала, бо прайшло ужо шмат год, за спробай паразумення фенамена Мацкевіча. Па-першае мяне ўвогуле надта уразіў гэты семінар, гэта была краіна зазеркалья ў адносінах да інстытуцкага асяродзя. Я канешне даволі цьвяроза ставілася да ўзроўню інтеллектуальных працэсаў у родным інстытуте, але пабачыць іншы свет змагла толькі на семінары. Для мяне там было і напружанне мыслі і новыя адносіны да яе. Адно тое, что доўгая змястоўная філософская размова можа ісці на беларускай мове хапіла б для мяне, штоб лічыць гэты семінар прарывам ў маім светапоглядзе. Але і на гэты новым, цікавым і незвычайным фоне Мацкевіч выдзяляўся. Я дакладна магу сказать, што тады я нічога не разумела з таго, что ен кажа і тым больш, што ен робіць.  Сярод гэтых Іншых, ен быў Іншым у квадраце. З ім заўседы прыходзіла напружанне. Напружанне не толькі інтэлектуальнае (нешта зразумець, дапасаваць адно да другога, выкрыць памылкі ў развагах), але і напружанне дзейнасці інтэлектуала і філосафа. Было зразумела, что ен патрабуе мысліць па-іншаму, не ў сэнсе зместа, а ў сэнсе самой працы. Ен заўседы нечага хацеў ад выступоўцай … і ім звычайна гэта не падабалася, ці было не зразумела. Праз некаторы час Мацкевіч с семінара сыйшоў, так і не дамовіўшыся з ягонымі кіраўнікамі аб фармаце і стылю працы. Я не прысутнічала на той сустрэчы, якая ўсе вырашыла, а аб ёй “паказанні расходзяцца”, але сярод тых хто застаўся семінарыць без Мацкевіча было прынята лічыць, што яго выгналі, каб не замінаў агульную  працу. Мне здавалася, што пасля сыходу семінары сталі трошкі  больш скушныя. Але тады мне цалкам хапала таго інтэлектуальнага напружання, каб ня надта гараваць.
Пра далейшы лёс Мацкевіча некаторы час я ведала толькі па чутках. То казалі, что ён кінуўся у рэлігію і нават стаў пастарам, то з’явіліся звесткі, што ён робіць перадачу на беларускім тэлебачанні. Характар чутак цалкам адпавядаў іміджу героя: і у іх, і у ім сумяшчалася несумяшчальнае (прынамсі, да звычайна чалавека), і ў іх, і ў ім дакладнае і рэальнае сумяшчаецца з уяўным і гульнёў, з тым чаго няма, ці яшчэ не было. Ён робіць усе адразу, без жалю ламаючы ўсе зразумелыя межы “прафесій” і “заняткаў”, пры гэтым кажучы, што рэалізуе сваю праграму, сваю справу і яна ні ў якія дысцыплінарныя, ці прафісійныя межы і рамкі не ўкладаецца. Арыентыры для яе – мысленне і Беларусь.
Вось надаўна “паважаныя” асобы, якія займаюцца “рэальнай справай” пагардліва называлі яго спецыялістам шырокага профілю. А ці можа быць мысленне з вузкім профілем? Ці можна шукаць адказы на невырашальныя праблемы без фантазіі, без таго каб імкнуцца зрабіць тое, чаго яшчэ не было. Але ж да гісторыі…
Праграма “Выбар” сапраўды стала выходзіць на беларускім тэлебачанні і веў яе Уладзімер Мацкевіч. Першыя выпускі стваралі зноў дзіўнае уражанне. Здавалася, што наібольш гатовым размаўляць, аргумэнтаваць, даводзіць пазыцію з’яўляецца сам вядучы. А ўдзельнікі ці то былі не гатовыя рабіць усе гэта перад камерай, ці то насамрэч меньш думалі над тымі пытаннямі, якія абмяркоўваліся. У выніку, вядучы, стрымліваючы сваё жаданне і гатоўнасць абмяркоўваць тэму спрабаваў “завесці” удзельнікаў. Можа праз нейкі час гэта стала б сапраўдным інтэллектуальным ток-шоу па важкіх пытаннях, але Мацкевіча з тэлебачання выдалілі. “Выбар” ператварыўся ў дурную гумку.
Прайшло яшчэ колькі часу і я зноў “патрапіла” на Мацкевіча, але ў іншым кантэксце. Быў 2004 год – чарговы ганебны рэферендум. Дагэтуль я насамрэч была вельмі мала ангажавана ў палітычнае жыццё краіны – звычайная інтэлегентская кухня. А ні табе удзелу ў якой партыі, а ні мітынгаў. Але нешта з надыходам дню рэферэндума ў мяне з’явілася адчуванне недахопу паветра. Здавалася, што нейкія апошнія шчыліны магчымасцяў закрыліся і як жыць далей – не зразумела. З’язджаць я не збіралася. Тады пасля рэферэндуму я прыходзіла на Кастрычніцкую плошчу як на сеансы псіхатэрапеўта – каб адчуць сабе чалавекам, на колькі часу не адчуваць сябе па шыю ў брудзе. Але ж як жыць далей? Што я магу? Что я павінна? Тое, што я знаходзіла ў апазіцыйных газэтах мне здавалася безвыніковым.
І ў гэты час Мікола Кацук стаў распавядаць пра форумы тутбая, где ішла нейкая вельмі напружанная спрэчка аб тым што і як далей. Адным з галоўных герояў зноў быў Мацкевіч. Я пачала чытаць. І зноў нейкае незразумелае адчуванне. Мне не падабалася шмат з таго што, а тым больш як, ён пісаў. Але. Нешта там было такое, што патрабавала ўсеж разабрацца. Найбольш адыёзныя рэчы выклікалі супраціў, а за тым … Ці ж ён дурань, ці ж сам не разумее, што кажа дурасць? Не, не дурань. І гэта дакладна. Тады з чаго ён кажа тое, што самы дурань будзе абвяргаць. Ці можа я нешта не разумею? Ці можа ён нешта даводзіць не банальнае, а толькі мае разуменне гэтага робіць з гэтага дурасць?
Колькі часу я напружанна сачыла за гэтымі бойкамі. Мацкевіч казаў, што ведае што рабіць. Напачатку 2005 года Мікола распавеў, што яны зьбіраюцца на “гульню”, дзе будзе распрацоўвацца “стратэгія пабеды” на наступных прэзідэнскіх выбарах. Пра арганізацыйна  дзейнасныя гульні я таксама чула. І таксама нічого добрага. Пра сутнасць і станоўчыя вынікі ніхто не казаў, а вось пра выпадкі, калі людзі вар’яцелі, распавядалі падрабязна. Таму я з інтарэсам і нейкай трывогай чакала вяртання Міколы. Ен прыехаў вельмі ўзрушаны, але нармальны. Некалькі тыдняў я чула бясконцыя расповеды пра гульню, пра напружанне мыслення і дзейнасці. Потым прачытала тое, што атрымалася – стратэгію. Там шмат што было не зразумела, але гэта было адзінае што мне здавалася разумным, каб гэтым кіравацца і нават актыўна уключацца ў агульную дзейнасць.
Нада сказаць, што каб трохі зразумець Мацкевіча, яго думкі і дзеянні прыйшлося за гэты час азнаеміцца з тэкстамі яго самога і ягонага Настаўніка – Георгія Шчадравіцкага. А тут, адразу пасля гульні быў зладжаны курс ўводзінаў у сістэмны падыход. Я пайшла, учапіўшыся за прапанову Міколы схадзіць паслухаць. І вось толькі тады, напрыканцы вясны 2005 года, я пазнаёмілася с Мацкевічам асабіста. Ён тады шукаў людзей, гатовых працаваць разам, я была вельмі ўзрушана прапановай далучыцца. Хаця сам Мацкевіч зараз не памятае, пра тое, каб ён рабіў такую прапанову .
Усе пачалося з хуткага і нечаканага ўдзелу ў малой гульне (у чэрвені 2005), сустрэчаў і абмяркаванняў дзеянняў на кватэры Мацкевічаў і  напісання рэцэнзіі на сайт Вelintellectuals.com. Апошняя была падпісана – Агенцыя гуманітарных тэхналогіяў. Вось такое выкананне мараў праз амаль 8 гадоў. З гэтага часу пачынаецца мае навучанне.
У меня дагэтуль не было Настаўніка. Нават так: я не ведала, што такое Настаўнік. Канешне былі людзі, якія паўплывалі і даволі моцна на тое, што я разумела ў жыцці і сваёй працы. Былі выкладчыкі ў школе і ўніверсітэце, да якіх я ставілася з вялікай павагай і цікавасцю. Былі родныя, калегі, сябры і знаёмыя, якія сваімі справамі вымушалі неяк аценьваць саму сябе, самавызначацца. Я не шукала Настаўніка, бо як і пераважная большасць сучасных людзей, лічыла, што я сама такая унікальная і каштоўная, што знаходзіцца пад уплывам – гэта дрэнна. Аказалася, што страх, што на цябе нехта ўплывае, кіруе табой – гэта таму, што ты сам сабой кіраваць не можашь, не можашь стаць тым кім хацеў бы. І вось я знайшла Настаўніка. На гэтым гісторыя пошуку і сустрэчы сканчаецца, а пачынаецца іншая – гісторыя  навучання.

Comments

Таццяна, дзякуй)
+1
Можно сказать, Вам здорово повезло в жизни. В молодом возрасте встретить столь неординарную личность - это удача. Теперь, по-видимому, встает другая проблема: как, сохраняя верность учителю (и, разумеется, деятельностное единство с ним), вполне развить свою творческую индивидуальность. Извечная проблема "своей колеи". Насколько сам Владимир Владимирович благоволит ее решению?
Индивидуальность - это как раз то, чему стоит учится у Мацкевича. Этому я учусь :)
Ответ, достойный ученицы ВВ!